Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адукацыя ў 2021-м

Дата: 30 декабря 2021 в 08:02
101 просмотр

2021 год – Год народнага адзінства – для сістэмы адукацыі быў насычаным на падзеі. Яны былі розныя па маштабе, але ўсе аказалі ўплыў на стан, развіццё і перспектывы адукацыйнай галіны.

Ключавым стала правядзенне VI Усебеларускага народнага сходу, дэлегаты якога абмяркавалі і прынялі асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Сярод дэлегатаў і запрошаных былі прадстаўнікі сістэмы адукацыі.

Значным для галіны стаў Рэспубліканскі педагагічны савет, які прайшоў з удзелам кіраўніка дзяржавы. Каля тысячы педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і галіновага прафсаюза абмяркоўвалі стратэгічныя пытанні развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да 2030 года.

Шмат выхаваўчых і адукацыйных мерапрыемстваў было праведзена ў маладзёжнай сталіцы, якой у 2021 годзе быў Гродна. Самым яркім і запамінальным стаў праект “Рэспубліканскі маладзёжны цягнік # БеларусьМоладзь Адзінства”.

Важным стала зацвярджэнне ўрадам Канцэпцыі развіцця сістэмы адукацыі Беларусі да 2030 года. Згодна з дакументам, вядучымі прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі з'яўляюцца дзяржаўна-грамадскі характар кіравання, прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека, гуманістычнага характару адукацыі, забеспячэнне прынцыпу справядлівасці, роўнага доступу да адукацыі, інклюзія, павышэнне якасці адукацыі для кожнага.

Чаканым было прыняцце законапраекта “Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі”. За яго прагаласавалі дэпутаты ў другім чытанні на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Прапанаваны праект закона быў падрыхтаваны, каб удасканаліць нормы Кодэкса аб адукацыі з улікам практыкі яго прымянення ў сучасных умовах. Пры гэтым у дакуменце асобныя прадпісанні прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам Беларусі.

Для ўдасканалення выхаваўчай работы з 1 верасня ў школах краіны працуюць кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, з’явіўся факультатыў “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” для 5-6 класаў. Акрамя таго, з пачаткам новага навучальнага года пачалі адкрывацца ваенна-патрыятычныя клубы на базе вайсковых часцей.

2021 год стаў вырашальным у існаванні і функцыянаванні Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка: менавіта ў гэты час запусціліся адукацыйныя змены (за год было праведзена 9 змен); установа адукацыі папоўнілася новымі людзьмі, якія ўнеслі свой уклад у развіццё дзіцячага тэхнапарка і кінулі на гэта ўсе свае сілы; абнавіўся сайт Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і зайгралі новымі фарбамі акаўнты ўстановы адукацыі ва ўсіх сацыяльных сетках.

Гэты год адзначаны юбілеем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — флагмана ўніверсітэцкай адукацыі нашай краіны. Гэта падзея ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА, што надзяляе мерапрыемства міжнародным статусам, пацвярджае значны ўклад беларускага ўніверсітэта ў развіццё сусветнай адукацыі і навукі.

У 2021 годзе адкрылі свае дзверы 7 новых сучасных школ у Мінску, Баранавічах, Гомелі, Бабруйску, Стоўбцах і Калодзішчах. У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” адкрыўся Дом экалагічнай асветы.

Сусветныя школьныя гульні U15, якія праходзілі ў Сербіі, сталі для юных беларускіх спартсменаў трыумфальнымі. Пятнаццацігадовыя юнакі і дзяўчаты заваявалі 35 медалёў — 8 залатых,11 сярэбраных і 16 бронзавых.

Разам з тым, беларускія школьнікі традыцыйна парадавалі перамогамі на міжнародных прадметных алімпіядах. Напрыклад, на 27-й міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе школьнікаў па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы нашы школьнікі заваявалі 38 узнагарод.

А беларускія педагогі прынялі ўдзел у 4-м з'ездзе настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў СНД які праходзіў у Душанбэ. Зрабілі фурор падчас I Міжнароднага фестывалю педагагічнага майстэрства, некаторыя домоў вярнуліся з узнагародамі: атрымалі выдатнікаў адукацыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У Акадэміі паслядыпломнай адукацыі адкрылася другая экспазіцыйная зала музея “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі”. У аснове экспазіцыі — падручнікі па беларускай мове і літаратуры, гісторыі Беларусі, геаграфіі Беларусі, пачатковым навучанні, рускай мове для школ з беларускай мовай навучання і метадычныя матэрыялы. Прадстаўлены пераклады на беларускую мову падручнікаў, выдадзеных у СССР, кнігі па выхаванні, метадычныя матэрыялы падручнікаў, выдадзеныя ў БССР.

А яшчэ міністэрства адукацыі рэалізавала цікавы праект — “Адзін дзень з міністрам”, калі кіраўнік ведамства працоўны дзень правёў разам з навучэнцамі першай Фаніпальскай школы Ганнай Хадаркевіч і Уладзіславам Жураўскім. Думаецца, што адзінаццацікласнікі гэты дзень запомняць на ўсё жыццё.

А мы чакаем у 2022 годзе новых ідэй і праектаў.

Вольга Дубоўская для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.